Расійскі тэлеканал НТВ у праграме «Максімум» прысвячае сюжэт сувязям нарвежскага тэрарыста Андрэаса Брэйвіка другі тыдзень запар. У першай перадачы тэлевізіёншчыкі высвятлялі, навошта ён прыязджаў у Беларусь.
У эфіры з’явіўся адыёзны дзеяч Міхаіл Рашэтнікаў, старшыня так званай Беларускай партыі патрыётаў. Ён заявіў журналістам тэлеканала, што Брэйвік быў завербаваны супрацоўніцай беларускага КДБ. «Прыгожая, цікавая. Цэлы капітан беларускага КДБ», — так характарызуе
А вось у перадачы, якую паказваюць 11 лютага,
Што ўбачаць гледачы?
Спачатку ў кадры з’яўляецца палкоўнік памежных войскаў Аляксандр Цішчанка, які называе словы Рэшэтнікава трызненнем. Высвятляецца, што
жанчыну, да якой прыязжаў Брэйвік, клічуць Надзея Вылягжаніна.
Журналіст НТВ ходзіць па дамах у раёне Уручча, дзе жыла Надзея, але ніхто не хоча з ім размаўляць. А вось суседка «баба Маня» ўзгадала загадкавага замежніка, які прыязжаў у гэты раён. Яна расказвае, што маці Надзеі працавала ў мясцовай школе.
Дырэктарка навучальнай установы кажа НТВшнікам, што да яе ўжо прыходзілі з пытаннямі кампетэнтныя органы.
Летам мінулага года, пасля вяртання дамоў, Надзея хутка з’ехала з краіны разам з мамай. Накіраваліся ў ЗША, у Паўночную Караліну. Там Надзея выйшла замуж за музыканта Браяна Хэлера.
НТВшнікі здолелі ўсё ж адшукаць яе, але размаўляць яна адмовілася.