Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Кары Хейкіля) разгромна прайграла зборнай Славакіі ў фінале хакейнага турніру «Кубак чатырох» 1:5 (1:3, 0:1, 0:1).

Турнір прайшоў на «Мінск-Арэне» 11–12 лютага.

Нагадаем, што ўчора беларусы выйгралі ў зборнай Нямеччыны з лікам 4:0, а Славакія ў Швейцарыі 3:1.

Сёння ў матчы за 3-е месца Швейцарыя выйграла ў зборнай Нямеччыны 1:0.

Прызавыя грошы за турнір хакеісты зборнай Беларусі перавядуць сям'і Сяргея Астапчука. Пра гэта на прэс-канферэнцыі пасля фінальнага матчу паведаміў галоўны трэнер зборнай Кары Хейкіля.

Нагадаем, Сяргей Астапчук 7 верасня разбіўся на самалёце разам з хакейнай камандай «Лакаматыў». Каманда ляцела ў Мінск на першы матч сезона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0