Таварыскі матч прайшоў у турэцкім Белеку 11 лютага, яго можна было таксама пабачыць у Інтэрнэце.

БАТЭ павёў у ліку на 32-й хвіліне: вызначыўся Філіп Рудзік. На 47-й Майкон Каліжуры лік падвоіў. У канцы матча Цветкаў скараціў розніцу ў ліку.

Нагадаем, што ў жніўні 2008 года менавіта дзякуючы перамозе над «Леўскі» ў плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў (1:0 у гасцях, 1:1 дома), барысаўскі клуб упершыню выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

7 лютага БАТЭ тамсама ў Белеку перамог чэмпіёна Малдовы, кішынёўскую Дач’ю 3:2.

У панядзелак васьміразовы чэмпіён Беларусі вяртаецца на радзіму.

6 сакавіка ў Мінску пройдзе матч Суперкубка (20:00, футбольны манеж) з «Гомелем». У першым туры чэмпіянату краіны 24 ці 25 сакавіка БАТЭ ў сталіцы згуляе з «Мінскам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?