У сталічным парку імя Горкага ў гэтыя марозныя дні можна назіраць цікавую прыродную з’яву — блінчаты лёд.
Ён утварыўся на Свіслачы, ля невялікага вадаспаду. Лёд у выглядзе дыскаў дыяметрам ад 0,3 да 3,0 метраў з прыўзнятымі краямі змярзаецца з ледзянога «сала» ў працэсе вагання на хвалях. Часцей за ўсё гэтую з’яву можна назіраць у морах.
Ледзяныя «бліны» можна ўбачыць каля плаціны за будынкам Белдзяржцырку, да вечара яны змярзаюцца, утвараючы мудрагелістыя «лускаватыя» палі, на якіх адпачываюць пасля плавання за правіянтам качкі.
0
0
0
0
0
0