Раніцай ў нядзелю, калі кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Мінск з Варшавы, ён быў зняты з цягніка на патрабаванне беларускіх мытнікаў. Тыя паведамілі, што яму трэба прайсці ў залу дагляду для праверкі «магнітных носьбітаў інфармацыі».

А 5-й раніцы пасьля 2-гадзіннай праверкі ён быў адпушчаны.

У Бандарэнкі канфіскавалі ноўтбук з мэтай экспертызы інфармацыі на прадмет пагрозы эканамічнай і палітычнай бяспецы краіны.
Напярэдадні праваабаронцы «Платформы» заявілі пра пачатак новага праекту «Маніторынг правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?