Бачачы, што дазваляюць сабе некаторыя сучасныя ўжо немаладыя аўтары ў дачыненні да пачынальнікаў і класікаў, я — у сувязі з асобай іРэцэнзію М. Арочкі на першую кніжку А. Наўроцкага я не назваў бы надта рэзкаю. І ўсё ж У. Караткевіч палічыў патрэбным даць рэцэнзенту «адлуп».75-мі ўгодкамі Алеся Наўроцкага — згадваю спрэчку, што адбылася ў 1962 годзе паміж Міколам Арочкам і Уладзімірам Караткевічам.
Каб мяне разумелі і маладыя, пачну ab ovo.
Ужо
паасобныя публікацыі Алеся Наўроцкага ў перыядычным друку выклікалі зацікаўленне ў літаратурных колах Беларусі.Па-першае , у паэзію ішоў не філолаг (хутка народзіццца тэрмін «філалагічнае пакаленне»), а медык.
У творах выпускнікоў і студэнтаў філфака БДУ (тады і журналістаў рыхтавалі на філфаку), што ні кажы, праглядалася вывучка ў старэйшых, «школа».І не з першага зборніка паўстала асабовасць, напрыклад, такіх постацяў, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Янка Сіпакоў, бо паэзія і літаратура ў цэлым пачала вызваляцца
А вось Алесь Наўроцкі, хоць і нарадзіўся ў сям’і настаўніка літаратуры, менш залежаў ад «школы».І калі ў 1962 годзе ў свет выйшаў ягоны першы зборнік вершаў «Неба ўсміхаецца маланкаю», у беларускай перыёдыцы адбылася
12 чэрвеня 1962 года ў «Літаратуры і мастацтве» з’явілася рэцэнзія Міколы Арочкі.Першы абзац пачынаўся са словаў: «Правільна кажуць: чым большы талент у пісьменніка, тым ён арыгінальнейшы». У другім абзацы чытаем: «Ніхто не адмовіць у арыгінальнасці маладому паэту Алесю Наўроцкаму. Яго вершы, сабраныя ў першай кніжцы «Неба ўсміхаецца маланкаю», ужо не раз выклікалі ў адных захапленне і падтрымку, у другіх — супярэчлівае ўражанне, насцярожанасць, але ўсе сыходзіліся на адным: гэта паэт самабытны, арыгінальны. А значыць — і таленавіты».
Як і належыць, у рэцэнзіі быў разбор моцных і слабых бакоў зборніка.Крытык вылучаў — і слушна — асаблівае ў творчай манеры паэта: «Наўроцкі — не прыхільнік традыцыйнай складнасці і напеўнасці радка, філіграннай адточкі слова, ці нават хлёсткай рыфмы. Уся яго ўвага як бы скіравана на пошукі важнага
Знайшоў М. Арочка таксама падабенства почырку аўтара першай кніжкі са стылем Уолта Уітмэна і Пабла Неруды.І адзначаў: «Гэта не сляпое перайманне, не эпігонства».
У той жа час рэцэнзент адзначаў, што жаданне маладога паэта «гаварыць арыгінальна вельмі ж часта пераходзіць у яго ў арыгінальнічанне».І дадаваў: «Узнікае яно, можа, і не заўсёды свядома». Пісаў ён і пра «залішне ўскладнёныя, а то і безгустоўныя вобразы». Дасталося ў рэцэнзіі і рэдактару зборніка Васілю Сёмуху.
Перш чым казаць пра Караткевічаў «адлуп» Міколу Арочку, адзначу, што рэцэнзія на зборнік А. Наўроцкага пад вымоўным загалоўкам «Натхнення табе, паэт!» з’явілася і ў сёмай кніжцы «Полымя» за 1962 год.Аўтарам яе быў Анатоль Клышка — таксама, як і Мікола Арочка, пісьменнік філалагічнага пакалення. Рэцэнзент адзначаў, што першая кніга паэта — «кампазіцыйна строга прадуманы зборнік». Заўважыў ён і тое, што некаторыя раней апублікаваныя вершы не ўвайшлі ў яго. Значыць, паэт (і рэдактар) чыніў адбор. Не менш істотны быў у рэцэнзіі і сказ: «Радуешся за смелы пошук».
Мушу адмыслова зацеміць таксама, што пра А. Наўроцкага і яго першую кнігу палічыў патрэбным выказацца таксама і «чысты» крытык.У
«Алесь Наўроцкі ўпарта не хоча пісаць бяздумных пейзажаў, «цёплых» і «задушэўных» вершаў пра «басаногае маленства», — ён прынцыпова не прымае інерцыі, штампа, завучанасці і аўтаматызму, ён ШУКАЕ».Сярод літаратурных настаўнікаў маладога паэта Р. Бярозкін, не аспрэчваючы М. Арочкі, назваў і Уладзіміра Маякоўскага (і гэта лагічна, бо Неруда блізкі да Маякоўскага). Што ж тычыцца недахопаў у творах А. Наўроцкага, дык выказванні Р. Бярозкіна на гэты конт амаль цалкам супалі з выказваннямі М. Арочкі.
Уладзімір Караткевіч, мусіць, не ведаў, што ў «Беларусі» будзе рэцэнзія Рыгора Бярозкіна.Ды яму больш рупіла, выказваючыся пра кніжку Алеся Наўроцкага і пра ацэнку яе Міколам Арочкам, даць «адлуп» будучаму доктару філалагічных навук. Не ведаю, які быў першы варыянт рэцэнзіі (цікава, ці захаваўся ён?), але больш чым упэўнены, што
рэдактарка аддзела крытыкі ў «Маладосці» Вера Палтаран пастарался, каб у тэксце У. Караткевіча не згадвалася імя М. Арочкі, каб літаратурная спрэчка не пераўтварылася ў міжасабовую.
Чаму У. Караткевіч (аб той пары аўтар двух паэтычных і аднаго празаічнага зборнікаў) узяў палемічны тон? Можа,
у нейкай меры значэнне мела тое, што Караткевіч быў пісьменнікам не тутэйшае, не менскае вывучкі і школы, а ўкраінскае, кіеўскае.
Караткевіч, як і іншыя пісьменнікі, асцерагаўся вяртання бэндаўшчыны, рэцыдываў АГЛАБЕЛЬНАЙ крытыкі. Вось чаму ён, на маю думку, не стрымаўся і вырашыў даць рэцэнзенту «па руках».Хоць у сваім водгуку У. Караткевіч таксама выказаў свае прэтэнзіі і заўвагі Наўроцкаму, ён палічыў патрэбным заступіцца за калегу.
Калі ў 1968 г. выйдзе другі паэтычны зборнік Алеся Наўроцкага «Гарачы снег», рэцэнзій таксама будзе нямала.Яны з’явяцца ў «ЛіМе», «Беларусі», «Маладосці» і «Мінскай праўдзе». А крайнімі стануць тэксты Георгія Юрчанкі «Пачатак і працяг» («ЛіМ» за 3 снежня 1968 года) і «…між двух жорнаў» Янкі Шпакоўскага (другая кніжка «Маладосці» за 1969 год). Шпакоўскі, апроч таго, змесціць рэцэнзію і ў маскоўскай «Дружбе народов» (№ 6 за 1969 год).
«Дзіўны ён паэт, Алесь Наўроцкі, — пісаў Я. Шпакоўскі. — Усё ў яго не так, як у людзей, увесь ён у крайнасцях, у супярэчнасцях…».Не выключаю, што гэтая «крайнасць» і супярэчлівасць патлумачана, як самой прыродай таленту паэта, так і супярэчлівасцю эпохі.
У 1962 годзе У. Караткевіч адзначаў, што галоўная рыса вершаў А. Наўроцкага — ГУМАНІЗМ, «бо ён добра разумее, што кожны забіты чалавек — гэта забіты сусвет».У гэтых словах крытыка Караткевіча мы бачым, як казалі бальшавіцкія ідэолагі, пропаведзь АБСТРАКТНАГА ГУМАНІЗМУ. І трэба згадзіцца, што
гуманізм (не савецкі, а проста гуманізм) у творах А. Наўроцкага сапраўды прысутнічаў.Нават у такім творы, як «Размова з Уладзімірам Ільічом», бо гэта, паводле А. Клышкі, размова «пра тое, што адкрылася нам на ХХ і ХХІІ з’ездах партыі…» А на тых з’ездах, нагадаю, адкрыліся злачынствы сталінізму. І Сталіна супрацьпаставілі Леніну. Яшчэ патрэбен быў час, каб мы ўсвядомілі злачыннасць ленінізму і бальшавізму наагул. І калі з
У 1978 годзе, пратэстуючы супраць ужывання да іншадумцаў псіхіятрыі, паэт і лекар А. Наўроцкі выйшаў з Саюза пісьменнікаў. Ідэолагі ж вырашылі выкасаваць яго з беларускай літаратуры зусім.І ў
Паэт Алесь Наўроцкі зноў змоўк. Гэта я таксама патлумачу і асабістымі матывамі, і палітычным кліматам у Беларусі.І якое ж было маё здзіўленне, калі ў кастрычніку 2010 года ў газеце «Новы час» з’явіліся яго вершы і амаль у той самы дзень раздаўся званок. Званіў Алесь Піліпавіч. Прапанаваў мне сустрэцца.
Цяпер выдам таямніцу. Пра сустрэчу з паэтам я паведаміў Міхасю Скоблу, які вельмі і вельмі хацеў з пазнаёміцца са старэйшым калегам. Я сказаў Міхасю: прыходзь на сядзібу БНФ, я туды зайду з Наўроцкім, і нібыта выпадкова ты пазнаёмішся з ім. Так яно і сталася. І добра, што сталася, бо
Алесь Піліпавіч прасіў маёй рады, які камп'ютар і дзе набыць, каб набраць свае творы.Я ж, сугубы карыстальнік, у гэтай тэхніцы мала што цямлю. А тут і Міхась Скобла, і Мікола Касцюкевіч, які апынуўся на сядзібе БНФ сапраўды выпадкова. Вось гэтыя хлопцы і дапамаглі свайму Алесю Піліпавічу набыць машыну. І цяпер я больш чым упэўнены, што праз
* * *
Алесь Наўроцкі. Прымаю роды
Жалезны стол. Вам так нязвыкла.
З усіх бакоў трымаюць вас.
Расколваецца ад крыку
у акушэркі галава.
Што ж, рукі мы заспіртавалі,
і нам цяпер патуг чакаць.
Крычыце, як да вас крычалі
і будуць пасля вас крычаць.
Вы самі з вёскі. Вам сямнаццаць.
Дацэнт вас прыпісаў у Мінск.
Былі за няньку. Усміхацца
вам стаў таго дацэнта сын.
Што ён жанаты быў, — вы зналі.
Вы зналі, што ён меў сям’ю.
І ўсё ж вы гэтак сплюсавалі
з яго ўсмешкаю сваю,
што зараз звонкі крык ударыць
і усміхнуцца ўсе вакол…
Э, не гаруйце! Шмат хто марыць
Патрапіць на такі вось стол.
Я знаю, што непадалёку
дзяўчына ёсць, жыве адна —
пакінутая, адзінокая…
А час не дрэмле. Сівізна
асядзе хутка ёй на скроні
на пышнасць чарнаватых кос.
Мужчыны на сваёй далоні
яшчэ яе трымаюць лёс.
Той, хто прынесці мог бы ласку,
травой пакрыты ў полі спіць,
з яго прабітай ў полі каскі
у неба жаўранак ляціць.
Ёй сніцца ваша доля часам,
як глыб нябеснай сінявы,
яна б не войкнула ні разу,
каб толькі легчы там, дзе вы.
Што ж, рукі мы заспіртавалі,
і нам цяпер патуг чакаць.
Крычыце, як да вас крычалі
і будуць пасля вас крычаць.