Футбалісты зборнай Замбіі ўпершыню сталі пераможцамі Кубка афрыканскіх нацый.

У фінальным матчы, які прайшоў 12 лютага ў сталіцы Габона Лібрэвілі, каманда Замбіі выйграла ў зборнай Кот-д’Івуара ў серыі пасляматчавых пенальці — 8:7.

Асноўны і дадатковы час скончыліся ўнічыю — 0:0. На 70-й хвіліне гульні лідар івуарыйскай дружыны Дзідзье Драгба не змог рэалізаваць пенальці.

У матчы за трэцяе месца футбалісты Малі перамаглі каманду Ганы з лікам 2:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?