Такую думку Уладзімір Някляеў выказаў у каментары:

«Гэта чарговая фальшыўка. Яна фальшывая нават у названых сумах. Сказана, што „Гавары праўду“ на Плошчу атрымалі 80 тысяч еўра.

Канешне, для нашага чалавека ў мазгах выбух: «Ого, 80 тысяч еўра!». Але, каб падзяліць 80 тысяч еўра на 3 тысячы штурмавікоў, то на кожнага — па 26 еўра.
Не думаю, што нехта за гэтыя грошы нешта будзе штурмаваць. Гэта, як завецца, што ў галаву прыйдзе, абы скампраметаваць».

Нагадаем, у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» у нядзелю паказалі фільм «Урокі польскай», у якім сцвярджалася, што кампанія «Гавары праўду» ды іншыя прадстаўнікі апазіцыі атрымлівалі грошы ад Польшчы на правядзенне акцый пратэсту.

Таксама ў фільме ішла гаворка пра віцебскага актывіста, які, нібыта, за грошы дапамагаў усім жадаючым атрымліваць візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?