Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў назваў гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць нацыянальнай каманды Малдовы (29 лютага ў Антальі):

галкіперы: Юрый Жаўноў («Зеніт»), Сяргей Верамко («Крылья Саветаў»);

абаронцы: Ігар Шытаў («Дынама» Масква), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Павел Пласконны («Дынама» Мінск), Ягор Філіпенка («Спартак» Масква), Дзмітрый Верхаўцоў («Крылья Саветаў»), Максім Бардачоў (БАТЭ);

паўабаронцы: Віталь Трубіла («Славія» Прага), Ян Цігараў («Лакаматыў» Масква), Уладзімір Карыцька («Дынама» Бранск), Аляксандр Кульчы («Краснадар»), Сяргей Кісляк («Рубін»), Ігар Стасевіч («Дынама» Мінск), Сяргей Крывец («Лех»), Антон Пуціла («Фрайбург»), Павел Сітко («Шахцёр»), Павел Няхайчык («Дынама» Масква), Максім Жаўнерчык («Кубань»), Рэнан Брэсан (БАТЭ);

форварды: Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Сяргей Карніленка («Крылья Саветаў»).

Адзначым, што Уладзімір Карыцька і Ігар Стасевіч вярнуліся ў нацыянальную каманду пасля доўгага перапынку, а бразілец Рэнан Брэсан наогул упершыню запрошаны ў зборную Беларусі.

***

Г. Кандрацьеў таксама назваў 20 кандыдатаў на збор алімпійскай дружыны, што пройдзе ў Турцыі.

У спіс увайшлі:

Галкіперы: Арцём Гамялько («Лакаматыў» Масква), Аляксандр Гутар (БАТЭ Барысаў)

Абаронцы: Алег Вераціла, Сяргей Палітэвіч (абодва — «Дынама» Мінск), Дзяніс Палякоў (БАТЭ), Ігар Кузьмянок Ігар («Гомель»), Аляксей Казлоў («Тарпеда-БелАЗ»), Максім Вітус («Нёман»), Віталь Гайдучык («Брэст»)

Паўабаронцы: Станіслаў Драгун, Аляксандр Перапечка (абодва — «Дынама» Мінск), Міхаіл Сівакоў («Зулте-Варэгем», Бельгія), Дзмітрый Бага, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Ілляч Алексіевіч («Гомель»), Арцём Салавей («Тарпеда-БелАЗ»)

Форварды: Максім Скавыш (БАТЭ), Віталь Кібук («Дынама» Мінск), Уладзімір Хвашчынскі («Брэст»), Ягор Зубовіч («Ягелонія» Беласток).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?