Аператары электрасувязі павінны інфармаваць абанентаў аб усіх уносімых змяненнях у дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі і ў тарыфы, устаноўленыя тарыфным планам, не пазней як за 10 дзён да ўнясення змяненняў. Гэта прадугледжана Пастановай Саўміна № 135 ад 9 лютага 2012 года, якая ўступіць у сілу праз 3 месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Паведамляць абанентам аб змяненнях аператары сувязі павінны будуць шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў СМІ, на афіцыйным інтэрнэт-сайце аператара сувязі або накіравання sms-паведамлення з тэкстам змяненняў.

«Змяненне ўмоў дагавора афармляецца шляхам заключэння дадатковага пагаднення ў пісьмовай форме або шляхам правядзення абанентам канклюдэнтных дзеянняў, што сведчаць аб згодзе абанента, які ажыццяўляе дзеянні, са змяненнямі ўмоў дагавора», — гаворыцца ў дакуменце.

Пастановай таксама прадугледжана, што аператар сувязі не мае права адмовіць абаненту ў аказанні паслуг электрасувязі пры наяўнасці ў яго тэхнічнай магчымасці для іх аказання.

Акрамя таго, дакументам рэгламентуецца парадак аказання паслугі перанясення абаненцкага нумара (MNP), якая была запушчана ў Беларусі 1 лютага гэтага года. У прыватнасці, дакументам адводзіцца аператару-донару не больш за 3 рабочыя дні на тое, каб унесці змяненні ў базу даных пераносімых нумароў і аб прынятым рашэнні праінфармаваць аператара-рэцыпіента. Пры гэтым абанент мае права зноў скарыстацца паслугай толькі праз 90 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?