У Мінскай вобласці разглядаецца пытанне аб аднаўленні ў Лагойскім раёне дома, разбуранага ўзрывам бытавога газу, але да высвятлення прычын надзвычайнага здарэння канкрэтнае рашэнне не прынята,заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.
Паводле слоў Барыса Батуры, вывучалася пытанне куплі новых кватэр для пацярпелых сем’яў, але гэта вельмі дорага. «Канкрэтнае рашэнне аб магчымасці пражывання ў доме да заключэння экспертаў прымацца не будзе, — падкрэсліў Батура. — Я лічу, што танней яго аднавіць. У гэтым выпадку пастараемся завяршыць работы максімальна хутка, каб людзі змаглі вярнуцца ў свае кватэры».
Барыс Батура адзначыў, што два пад’езды з трох знаходзяцца ў добрым стане.
Як паведамлялася, узрыў прагрымеў днём 8 лютага ў трохпавярховым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна. Было разбурана каля сямі кватэр.