18.02.2012 / 16:51

«Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі» — нядзеля, 19 лютага 2

Прэзентацыя аўдыёдыску казак Сяргея Вітушкі.

Прэзентацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ад Сяргея Вітушкі ды спевамі ад удзельнікаў праекту пройдзе 19 лютага (нядзеля) ў 14:00 у мінскай кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).

Пра праект. Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin. FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысьвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту й абставінаў.

Трэк-ліст праекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:

Алег Хаменка — Залатое яечка

Ганна Хітрык — Вадзіца жывая-мёртвая

Лявон Вольскі — Як Дзед-Мароз новае сьвята прыдумаў

Адам Глёбус — Казка на Дзень гораду

Зьміцер Вайцюшкевіч — Казачка на вербную нядзельку

Тамара Лісіцкая — Казачка на Дзень Сьвятога Валянціна

Андрэй Хадановіч — Вільнюсь

Алесь Камоцкі — Казачка пра Цмока Базылішка

Стэфан Эрыксан — На Купальле

Уладзімер Арлоў — Казка пра Герб

Зінаіда Бандарэнка — Казка пра Гімн

Сяргей Сокалаў-Воюш — Казка пра Сьцяг.

***

Сяргей Вітушка — пісьменьнік, гісторык, актор, журналіст, адзін зь лідэраў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэньнем народных сьвятаў, ладзіла экалягічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэньне беларускіх клясаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэньні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасьць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі».

nn.by

0
Мазынскі Валеры / Адказаць
13.02.2012 / 21:02
Я пакрыўджаны . як кажуць, да глыбіні душы! Як што, дык да Мазынскага, а як казачку пачытаць, дык вунь колькі знайшлося... Спадзяюся, што ў другім чытаньні, мо што перападзе.
0
lena / Адказаць
18.02.2012 / 20:20
A ja nie pakryudzana! A ja hanarusia tym,szto pierszaja czytala hetyja kazki Siarzuku i Ludvicy, pryviozszy jaszcze cioplyja z Mienska u Vilniu u minulym hodzie! Choc prauda, idei nie razumieju - liczu, szto kazki na audiobook pavinny czytac prafesjanalnyja akciory, a nie amatary... Nie usim za vychodzic dobra toje czytannie - czula na radio racyi.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру