Аляксандр Лукашэнка 13 лютага ўказам № 65 зацвердзіў Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны (АРС СПА). Аб гэтым паведаміла
Пагадненне было падпісана 3 лютага 2009 года міністрамі абароны дзвюх краін,а 28 снежня таго ж года прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо падпісаў федэральны закон аб ратыфікацыі гэтага міжнароднага акта, пасля таго як адпаведныя рашэнні былі прынятыя Дзяржаўнай думай і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу РФ.
У паведамленні
АРС узначаліць камандуючы, які пасля ўваходжання ў сілу пагаднення будзе прызначаны на гэтую пасаду рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Як паведамлялася, аснову АРС СПА складаюць органы ваеннага кіравання, пункты кіравання (камандныя пункты), аб’яднанні, злучэнні і вайсковыя часці бакоў, якія прыцягваюцца да вырашэння задач супрацьпаветранай абароны ў рэгіёне згодна з пералікам, які зацвярджаецца міністрам абароны дзвюх краін у трохмесячны тэрмін з дня ўваходжання ў сілу пагаднення.
Асноўнымі задачамі АРС СПА з’яўляюцца разведка, ахова і абарона знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы, кантроль за выкананнем правілаў выкарыстання паветранай прасторы ў рэгіёне. Яна павінна прымушаць паветраныя судны, якія выконваюць палёты з парушэннямі, спыніць парушэнні або спыняць такія палёты, а таксама павінна прыкрываць зенітнымі ракетамі найбольш важныя аб’екты ў рэгіёне.