16 лютага ў Празе Беларуская Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты РБ Алесем Міхалевічам плянуюць правесьці акцыю «Шкода" падтрымлівае дыктатуру ў Беларусі».
Аўтаканцэрн "Шкода" з'яўляецца афіцыйным спонсарам чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь. Мэта акцыі — паўплываць на кіраўніцтва завода, каб тыя байкатавалі фінансаванне спартовага спаборніцтва ў Беларусі, калі на 2014 год у краіне захаваецца ўлада дыктатара Лукашэнкі.