Сёння раніцай на асноўнай пляцоўцы вытворчасці Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталявання.

Пазней да акцыі пратэсту далучыліся таксама работнікі 2-й вытворчай пляцоўкі. Падзеі пачаліся неўзабаве пасля таго, як людзі атрымалі разліковыя рахункі за папярэдні месяц.

Паводле Міхаіла С., работнікі БАТЭ перапынілі працу на знак пратэсту супраць налічэння нізкіх заробкаў, якія паводле вынікаў працы ў студзені складаюць 1,3–1,5 мільёна рублёў.

У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюцца спраўдзіць факт часовага страйку.
Аднак не абвяргаюць, што намеснікі генэральнага дырэктара БАТЭ Аляксандр Марчанка і Андрэй Скрыпко сустракаліся з забастоўшчыкамі, запісвалі іхнія патрабаванні і паабяцалі паведаміць пра вынікі разгляду цягам тыдня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?