16 лютага на пасяджэнні ў Страсбургу Еўрапарламент абмяркуе праблему прымянення смяротнай кары ў Беларусі, Егіпце і Японіі.

Як паведамляе прэс-служба ЕП, праблему смяротнай кары ў Беларусі еўрадэпутаты будуць абмяркоўваць у святле прыгавору Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Па выніках гадзіннага абмеркавання плануецца прыняць адпаведныя рэзалюцыі па трох названых краінах.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў 25-гадовых Канавалава і Кавалёва вінаватымі па справе аб тэракце ў мінскім метро 11 красавіка і прыгаварыў да смяротнай кары.

Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, дзе дагэтуль прымяняецца такая мера пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?