Невядомыя пакінулі на пастамэнце помніку Леніну белыя росьпісы на англійскай мове.

Мяркуючы па «мастацкім» афармленні напісанага, зроблена ідэалагічнае злачынства рукой графітчыкаў.

Падзея адбылася ў выходны дзень, таму роспіс на пастаменце застаўся некранутым да панядзелка. Высветлілася, што супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела гарвыканкама аб здарэнні нічога не ведаюць.

Жыхары Пінска глядзелі на размаляванага Леніна з усмешкай. «Гэта намёк на тое, што ўжо даўно прыйшоў час прыбраць помнік з галоўнай плошчы горада, — падзяліўся думкай мінак Аляксандр Сцепановіч.

Наста Лескавец, Еўрарадые. Пінск

Фота prosto-ya

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0