Кот, які стаў знакаміты на ўвесь свет пасля таго, як выбег на поле «Энфілда» падчас матчу чэмпіянату Англіі «Ліверпуль» -- «Тотэнхэм», трапіў у прытулак для жывёлаў.
PA
Зараз кот знаходзіцца ў прытулку Freshfield Animal Rescue. Туды ён трапіў пасля таго, як некалькі чалавек, якія жывуць недалёка ад хатняй арэны «Ліверпуля», паведамілі абаронцам жывёл пра яго месцазнаходжанне.
Кот, якога заўзятары адразу пасля таго што адбылося, назвалі Кені, у гонар сённяшняга галоўнага трэнера клуба Кені Далгліша, знаходзіцца ў прытулку ўжо некалькі дзён. Яму абсталявалі адмысловы кут, упрыгожыўшы яго сімволікай мерсісайдскага клуба, а таксама фатаграфіямі знакамітага забегу жывёлы.
Чакаецца, што кот, у якога дыягнаставана інфекцыя і знясіленне, цалкам акрыяе цягам пяці-шасці тыдняў.
Той матч скончыўся 0:0, а забег ката стаў самым цікавым момантам гульні.