Магілёў, 12 лютага, -27 марозу. Фота Міхаіла Анемпадыстава.

Магілёў, 12 лютага, -27 марозу. Фота Міхаіла Анемпадыстава.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 15 лютага, у Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі невялікі снег, днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцям часам снег, у асобных раёнах завірухі, снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, у дзённыя гадзіны па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 12–18°С, пры праясненнях мінус 19–24°С, днём 7–12°С ніжэй за нуль; у заходніх раёнах ноччу мінус 8–11°С, днём мінус 4–6°С.

У Мінску 15 лютага пахмурна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 16–18°С; днём 8–10°С марозу.

16 лютага сіноптыкі прагназуюць пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём па поўдні Беларусі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 13–20°С, па паўднёвым захадзе 7–12°С; днём 5–12°С ніжэй за нуль.

17 лютага чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём у крайніх заходніх раёнах кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 17–24°С, па паўднёвым усходзе мінус 11–16°С; днём 3–10°С марозу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?