Менская мастачка і студэнтка Стася Майстрэнка хворая на саркому лёгкіх. Пасьля паўтарагадовага лекаваньня і некалькіх хіміятэрапій у яе з’явіўся шанец на выздараўленне, прыкладна 10 адсоткаў. Стасі ўсяго толькі 22 гады. Яна, як і многія з нас, любіць жыцьцё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб'ездзіла мноства музычных і мастацкіх фэстываляў. Як кажуць, жыццярадасная і лёгкая на ўздым.

Так было. Яшчэ паўтара гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаваньне паказала нездаровае ўтварэньне ў лёгкім. Хіміятэрапія, апэрацыя. На гэтым усё ня скончылася. Рак.

У студзені яна павінна была выправіцца ў спецыялізаваную клініку ў Ізраілі на абследаванне. Аднак на той час у Стасі паўсталі праблемы з сэрцам і дактары забаранілі пералёт. Гэта можна зрабіць зараз, каб не праблемы з аплатай.

Само абследаванне каштуе каля 5 тысяч даляраў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, пакуль невядомы. Бацькі Стасі дзеля гэтага гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру — каб сабраць патрэбную суму.

Беларусаў заўсёды выдзяляла добрая якасць — вырашаць праблемы талакой. Можна паспрабаваць дапамагчы захаваць жыццё маладой дзяўчыне і ў гэтай сітуацыі. Невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек — гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі.

Дзеля гэтага ў «Беларусбанку» на імя Стасі адкрытыя дабрачынныя рахункі.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 511 «Беларусбанка» — г.Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815:

- Беларускія рублі - транзітны рахунак № 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000012 у аддзяленні № 511/234

- Даляры ЗША - транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у аддзяленні № 511/234

- Еўра - транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234

- Расійскія рублі - транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000010 у аддзяленні № 511/234

Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўзнос на лячэнне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленні 511/234 ААТ "ААБ Беларусбанк".

Можна таксама пералічыць электронныя грошы на адмысловым сайце. Запрашаем да ўдзелу і ВАС! Разам у нас абавязкова атрымаецца!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?