Днямі ў Жлобіне былі затрыманыя дзве цыганкі, што «зараблялі» кішэннымі крадзяжамі.

У райаддзел звярнулася мясцовая жыхарка з заявай пра крадзёж кашалька (гаманца). Да гэтага ўжо было некалькі паведамленняў пра такія злачынствы. Але тады выйсці на след кішэннікаў не ўдалося. Гэтым разам з Гомеля ў дапамогу мясцовай міліцыі прыбылі аператыўнікі. Пацярпелая апісала меркаваную злачынцу. Асобы не запомніла.

Аднак адзначыла адну дэталь: ад злачынцы несла пахам перагару.
Гэта адна з хітрасцяў — перагар, цыбулевы або часнычны пах. Каму спадабаецца, што ў перапоўненым аўтобусе на яго дыхаюць такой «свежасцю». Вядома, кожны ў такой сітуацыі пастараецца адвярнуцца ад гэтага суседа, што на руку зламысніку. Таму і твар можна не ўзгадаць. Неадкладна былі разасланыя арыенціроўкі меркаванай кішэнніцы.

— Ад аднаго супрацоўніка паступіў сігнал, што ён бачыў такую жанчыну на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. Але з ёю побач знаходзіцца і маладая дзяўчына, — распавядае супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Святлана Урублеўская. — У аўтобус яны не зайшлі, затое вокамгненна перабеглі праз дарогу на іншыаўтобусны прыпынак, калі туды пад’ехаў загружаны грамадскі транспарт. Аператыўнік прайшоў за імі. І не безвынікова. Літаральна на яго вачах адна з злачынц выцягнула ў жанчыны, што заходзіла ў аўтобус, кашалёк ярка-чырвонага колеру. Пры затрыманні кішэнніца выкінула кашалёк. Але было ўжо позна. Супрацоўнікамі міліцыі з доказамі злачынства затрыманыя непрацуючыя 28-гадовая і 54-гадовая жыхаркі райцэнтра. Як аказалася, свякруха з нявесткай.

Выкрадзеныя грошы вернутыя пацярпелай. У ходзе далейшых аператыўных мерапрыемстваў была ўстаноўлена дачыненне да яшчэ некалькіх такіх злачынстваў, зарэгістраваных у райцэнтры. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?