27.02.2007 / 21:30

«Ведомости»: Беларусь плянуе прадаць найбуйнейшыя прадпрыемствы 9

Міністэрства эканомікі Беларусі распрацавала плян прыватызацыі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, у іх лік уваходзіць «Нафтан», Мазырскі НПЗ, ТАА «Палімір», «Белшына», «Гродна Азот», Белтэлекам і тытунёвая фабрыка «Нёман». Таксама разглядаецца варыянт продажу буйных пакетаў акцый «Крыніцы» і «Менскага заводу пеністых вінаў».

Міністэрства эканомікі Беларусі распрацавала плян прыватызацыі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, у іх лік уваходзіць «Нафтан», Мазырскі НПЗ, ТАА «Палімір», «Белшына», «Гродна Азот», Белтэлекам і тытунёвая фабрыка «Нёман». Таксама разглядаецца варыянт продажу буйных пакетаў акцый «Крыніцы» і «Менскага заводу пеністых вінаў».

Аўтары праграмы прыватызацыі прапануюць правесьці ў 2007 годзе конкурсы па продажы буйных беларускіх прадпрыемстваў. Паводле зьвестак газэты «Ведомости», расейскія прадпрымальнікі ўжо атрымалі прапановы пра пакупку некаторых прадпрыемстваў.

Прадстаўнік Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек паведаміла, што хаця простыя продажы прадпрыемства беларускім заканадаўствам не прадугледжваецца, «у выпадку паступленьня выгадных прапановаў яны таксама будуць разглядацца».

Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пятро Пракаповіч паведаміў таксама, што найбліжэйшым часам рыхтуецца пакет дакумэнтаў па продажы Белзьнешэканамбанку.

Аналітык «Тройкі Дыялёг» Валер Несьцераў расказаў у інтэрвію газэце, якім будзе прыкладны кошт беларускіх прадпрыемстваў: дзяржпакет акцыяў (42,7%) Мазырскага НПЗ можа пры спрыяльных умовах быць прададзены за 800 мільёнаў даляраў, дзяржпакет акцыяў «Нафтану» (99,8%) — за 1,6 млрд даляраў.

У той жа час, паводле меркаваньня аналітыкаў, прэзыдэнт Беларусі не прадасьць цалкам буйныя прадпрыемствы, якія выконваюць сацыяльную функцыю. Да іх адносяцца МАЗ, МТЗ ды іншыя.

Telegraf.by

У ілюстрацыі выкарыстаны фрагмэнт настольнай гульні «Манаполія»

0
zhelezka / Адказаць
27.02.2007 / 14:49
Беларускіх словаў не хапае. Калі пераходзіць на расейскую ці то брытанскую лаянку, уэб-рэдагоўцы не прапусьцяць. Прыйдзецца праблему замаўчаць :(
0
Саянаў / Адказаць
27.02.2007 / 15:04
Гэта значыць,што беларусам паўдзельнічаць у прыватызацыі сваёй, беларускай эканомікі,эканомікі свайго краю,не давядзецца.У свой час лука спыніў працэс,каб сёньня прадаць беларускі скарб нямаведама каму.Вось вам і самадастатковая эканоміка. Беларуская эканамічная эліта так і не народзіцца.Вось такі вось цьвік у труну дзяржавы падрыхтаваў рэжым.
0
Halina von L. / Адказаць
27.02.2007 / 16:15
Жалезка, па-нямецку гэта называецца Scheisse.Иншых словау няма, блин.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру