27.02.2007 / 16:28

Лукашэнка хоча ў Эміраты 4

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася на сустрэчы прэзыдэнта са старшынём праўленьня кампаніі «СБ‑Тэлекам».

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 27 лютага на сустрэчы прэзыдэнта са старшынём праўленьня арабскай кампаніі «СБ‑Тэлекам» Ідам Самаві.

«Вы маеце там добрыя кантакты, — зьвярнуўся да госьця Лукашэнка, — і вашыя веды вельмі карысныя для нас».

Паводле інфармацыі афіцыйных крыніцаў, прэзыдэнт выказаў пажаданьне, каб Самаві садзейнічаў беларускаму боку ў вызначэньні пэрспэктыўных кірункаў супрацы з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.

Лукашэнка таксама зазначыў, што Беларусь зацікаўленая ў інвэстыцыях арабскай кампаніі «СБ‑Тэлекам» у такія сфэры, як гатэльны бізнэс, цэмэнтавая вытворчасьць, тэлекамунікацыі і іншыя.

0
N / Адказаць
27.02.2007 / 18:33
Вот настоящий уровень Лукашенко: председатель колхоза просит директора коммерческой конторы показать его кому нибудь из руководства страны. Всё четко по нашему по коммуно-совдеповски. И смех и грех.
0
Алесь / Адказаць
28.02.2007 / 01:22
Лукашэнка хоча ў Эміраты назаўсёды ці як?
0
Раман Мамчыц / Адказаць
28.02.2007 / 05:19
Яго нават там ня возьмуць. Толькі да Фідэля, "к тетке, в глушь" на Кубу!!! Viva Cuba!!! Viva Lukashenko!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру