Ідэолагі пайшлі на адкрыты блеф.

Ідэолагі пайшлі на адкрыты блеф.

Прыгажуня Алёна Ланская стане беларускай папялушкай, якая скорыць Еўрабачанне?

Прыгажуня Алёна Ланская стане беларускай папялушкай, якая скорыць Еўрабачанне?

Следам за Віцебскай вобласцю і магілёўцы апублікавалі ў Фэйсбуку сведчанні пра адмінрэсурс, задзейнічаны на карысць пераможцы «Еўрафэста» Алены Ланской.
Прычым перамогу Ланской магло забяспечыць і журы — хто б сумняваўся. А ўся гэтая
мабілізацыя была трэба толькі, каб стварыць уражанне «элегантнай перамогі».

Цікава, што вертыкаль ішла на адкрыты блеф.

Ніякім чынам «вынікі конкурса, у разрэзе кожнага раёна», ніякае ўпраўленне адукацыі адсачыць не магло.
Няма такой тэхнічнай магчымасці.

Гэта як былыя партсакратары: якую б партыю ні будавалі, усё адно выходзіла КПСС.

Так і ідэолагі: чым ні займаюцца, усюды выходзіць «усенародная падтрымка».

Звычайна такая маштабная кампанія ідэалагічнай вертыкаллю праводзіцца толькі тады, калі на тое ёсць воля з цэнтра. Гавораць, выступ Ланской на «Славянскім базары» спадабаўся асабіста Аляксандру Лукашэнку. Маладой спявачцы прысвоілі высокае званне «Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?