Камітэт па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка прыняў рашэнне аб зніжэнні з 15 лютага працэнтных ставак па аперацыях падтрымкі ліквіднасці.

Працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці зніжаны з 70% да 68% гадавых.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, гэта мера абумоўлена «запавольваннем інфляцыйных працэсаў, стабілізацыяй сітуацыі на валютным рынку і скіравана на зніжэнне ваганняў кароткатэрміновых ставак грашовага рынку».

Нагадаем таксама, што Нацбанк прыняў рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 15 лютага з 45% да 43% працэнтаў гадавых.

Апошні раз стаўкі па інструментах падтрымкі ліквіднасці банкаў павышаліся 12 снежня 2011 года — з 65% да 70% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?