Фота: Guardian.co.uk.

Фота: Guardian.co.uk.

Шатландская прэм’ер-ліга пазбавіла дзеючага чэмпіёна краіны 10 балаў і забараніла рэгістраваць новых футбалістаў у сувязі з банкруцтвам і пераходам пад знешняе адміністраванне, паведамляе Reuters.

У маі мінулага года бізнэсмэн Крэйг Уайт купіў 85% акцый «Рэйнджэрс» за сімвалічны 1 фунт, а цяпер каманда з Глазга судзіцца з падатковай інспекцыяй. Дзяржаўныя чыноўнікі абвінавачваюць клуб у нявыплаце падаткаў на £49 млн.

«У „рэйнджараў“ ужо даўно маюцца сур’ёзныя праблемы фінансавага характару, — заявіў Уайт. — Цяпер яны актуалізаліся. Таму мы вырашылі пачаць працэс рэструктурызацыі даўгоў і змены фінансавай палітыкі клуба. Гэты працэс працяглы і на шляху нас чакаюць розныя цяжкасці, аж да ўвядзення ў клубе адміністрацыі. Але хачу вас запэўніць, што цяпер робіцца ўсё магчымае, каб не пагоршыць сітуацыі. Мы працуем на карысць „Рэйнджэрс“ і верым, што светлая будучыня не за гарамі».

Характэрна, што нават пасля дысцыплінарных санкцый «Рейджерс» захаваў другі радок, апярэджваючы «Мозеруэл» на 9 балаў, праўда, адставанне ад «Селтык» складае 14 ачкоў.

***

«Рэйнджэрс» — найстарэйшы шатландскі клуб. Заснаваны ў 1873 г. 54-разовы чэмпіён Шатландыі. У яго адвечнага суперніка «Сэлтыка» — 42 тытулы. Ад 1986 г. ніхто не можа ўмяшацца ў гонку паміж клубамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?