«Пастаўкі ажыццяўляюцца ў аб’ёме 7 млн.кВт.гадз у суткі», — адзначылі ў «Белэнерга».

Украіна з 1 лютага прыпыніла пастаўку электраэнергіі ў Беларусь і Малдову. Прычынай сталі парушэнні выдачы магутнасці з Запарожскай атамнай электрычнай станцыі (да парушэнняў прывялі дзеянні марадзёраў). Гэта ў сваю чаргу паўплывала на агульны баланс электраэнергіі ва Украіне.

У гэтым годзе Беларусь плануе імпартаваць з Украіны па кантракту з ТАА «Усходэнерга» да 3,5 млрд.кВт.гадз электраэнергіі, у тым ліку на ўмовах гарантаванай пастаўкі — 1,5 млрд.кВт.гадз. Акрамя таго, Беларусь традыцыйна закупляе электраэнергію ў Расіі. Кантракт з расійскім ААТ «Інтэр РАТ АЭС» прадугледжвае імпарт электраэнергіі ў 2012 годзе ў аб’ёме да 5 млрд.кВт.гадз. З іх 3 млрд.кВт.гадз на ўмовах гарантаванай пастаўкі і да 2 млрд.кВт.гадз зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?