Рыгору Іванавічу, які ад 22 лютага знаходзіцца ў лякарні Кіраўніцтва спраў прзыдэнта, зрабілі рэнтгенаўскі здымак, які паказаў, што лёгкія паэта пачысьцелі. У яго паменшала тэмпература. Нагадаем, што Барадулін быў шпіталізаваны з падазрэньнем на пнэўманіі.

Жонка пьсьменьніка кажа, што ў Барадуліна значна палепшаў настрой: ён ужо жартуе з дактарамі. Папрасіў прынесьці акуляры, асадку ды нататнік.

Калі стан хворага будзе паляпшацца, то праз 2-3 дні яго перавядуць у тэрапэўтычнае аддзяленьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?