Кандыдат у прэзідэнты Расіі, былы спікер Савета Федэрацыі, лідар партыі «Справядлівая Расія» Сяргей Міронаў заклікаў Аляксандра Лукашэнку вызваліць арыштаваных апазіцыянераў.

«Я б не стаў называць усіх удзельнікаў пратэстных палітычных акцый палітвязнямі, - заявіў Сяргей Міронаў у інтэрв'ю "Тэлеграфу». - Сітуацыя неадназначная, і таму патрабуе правядзення пільнага расследавання. Мне таксама вядома, што тыя арыштаваныя, якія напісалі прашэнне аб памілаванні, ужо выпушчаны на волю. Тым не менш, лічу, што прэзідэнт Лукашэнка цалкам мог бы праявіць велікадушнасць і амніставаць астатнюю частку беларускіх апазіцыянераў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?