Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў Міністэрству фінансаў падрыхтаваць прапановы па развіцці ў Беларусі фондавага рынку. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, выступаючы на пасяджэнні калегіі міністэрства.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, дагэтуль такі важны інстытут не мае твару і знаходзіцца ў зародкавым стане. «Вам трэба аператыўна ўносіць радыкальныя прапановы па паскоранаму запуску фондавага рынку ў звязцы з работай па рэфармаванню адносін уласнасці і прыватызацыі», — заявіў прэм’ер-міністр, звяртаючыся да кіраўніка Мінфіна.

Міхаіл Мясніковіч расказаў, што паводле экспертных ацэнак, у свеце каля $60 трлн. рэальных актываў і каля $600 трлн. вытворных фінансавых інструментаў.

«Вось дзе галоўная крыніца сусветнага фінансавага крызісу, — сказаў ён.
 — Мае рацыю прэзідэнт, які пастаянна звяртае ўвагу на прыярытэтнасць развіцця сферы матэрыяльнай вытворчасці». Пры гэтым фінансавая сфера не павінна адрывацца ад рэальнай эканомікі, і ў гэтым галоўная задача Мінфіна як рэгулятара фінансавай сістэмы краіны, рэзюмаваў кіраўнік урада
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?