Дэвальвацыі беларускага рубля і скачка цэнаў больш не будзе. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей падчас наведвання ААТ «Баранавічхлебапрадукт» і гутаркі з работнікамі прадпрыемства, паведамляе БелТА.

«Дзяржава імкнецца падтрымаць людзей, але гэта не значыць, што на выплату заробкаў будуць укідвацца эмісійныя грошы Мы ўжо навучаныя горкім вопытам, — сказаў Уладзімір Макей. — Сярод шэрагу іншых прычын эмісійныя грошы ў тым ліку былі прычынай таго, што ў нас адбылася дэвальвацыя рубля і падскочылі цэны. Больш такога не будзе».

Па словах кіраўніка Адміністрацыі, «праблема заробкаў і цэнаў будзе пакрысе сыходзіць».

Нагадаем, учора ў Баранавічах на заводзе «Атлант» рабочыя ставілі перад адміністрацыяй пытанне заробкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?