Аператар мабільнай сувязі ЗП «Велком» (гандлёвыя маркі velcom і Привет) павышае кошт шэрагу сваіх паслуг.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі, 1 сакавіка вырасце абаненцкая плата на негаласавыя тарыфныя планы, а 20 сакавіка — абаненцкая плата, кошт зыходзячых выклікаў асобных тарыфных планаў, разавых і дадатковых тарыфаў, а таксама пакетаў мабільнага інтэрнэта. Для некаторых тарыфных планаў змяненне кошту не адбудзецца або будзе мінімальным, адзначылі ў прэс-службе.

Велічыня штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, застанецца без змяненняў.

На колькі вырастуць цэны, не паведамляецца.
З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна будзе азнаёміцца з 1 і 20 сакавіка на сайце кампаніі www.velcom.by або ўдакладніць па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы: з мабільнага — 411 (званок у сетцы velcom бясплатны) і 150 (званок платны), з гарадскога — (017) 330 30 30 (званок платны).

Гэта будзе другое павышэнне мабільным аператарам кошту сваіх паслуг сувязі сёлета. Аб тым, што цэны павысяцца з 20 лютага, «Велком» аб’явіў у студзені.

У 2011 годзе «Велком» тройчы павышаў паслугі сувязі, апошні раз (на 15%) — 30 лістапада.

ЗП «Велком» утворана ў 1998 годзе. Цяпер 100% кампаніі належыць Telekom Austria Group. Абаненцкая база аператара на канец другога квартала 2011 года склала 4,461 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?