Меркаванні1414

Стас Міхайлаў за Пуціна, збіццё Жырыноўскім восліка і «вяселле» Прохарава

Перадвыбарныя ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Расіі.

Цяпер на расійскіх тэлеканалах ідзе не толькі рэклама тавараў, але і прапаноўваецца зрабіць правільны выбар 4 сакавіка, калі краіна будзе абіраць прэзідэнта.

У Расіі, у адрозненне ад Беларусі, агітацыйныя ролікі на тэлеканалах дазволеныя. Паглядзім, што прапануюць выбарцам кандыдаты.

Пуцін

За дзейнага прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна выказваюцца вядомыя і не вельмі людзі пад супольнай назвай: «Чаму я галасаю за Пуціна?»

Вядомы спявак Стас Міхайлаў кажа: «Я хачу, каб дзеці жылі спакойна, каб была стабільнасць у грамадстве, каб людзі адчувалі сябе абароненымі». Нічога не нагадвае такая рыторыка?

«Я ў ім адчуваю сілу», — кажа Стас Міхайлаў пра Пуціна. Лозунг кампаніі Пуціна «Вялікай краіне — моцны лідар».

Таксама за Пуціна агітуюць фігурыстка Таццяна Наўка, дырыжор Валеры Гергіеў, спявак Сяргей Трафімаў, міністр МНС Сяргей Шайгу, акцёр Алег Табакоў, актрыса Аліса Фрэйндліх.

Выказалася ў падтрымку прэм’ер-міністра папулярная акторка Чулпан Хаматава. Выказваецца меркаванне, што яна магла зняцца ў роліку пад ціскам, каб не страціць фінансаванне фонду «Падары жыццё». У роліку яна і кажа, што няма «нічога важнейшага за здароўе дзяцей».

Зюганаў

«Выбару няма? — пытаюцца стваральнікі ролікаў у падтрымку Генадзя Зюганава. — Выбар ёсць заўсёды адразу ж даюць адказ». Пасля чаго ідуць кадры рэчак, лясоў і птушак на фоне кандыдата ад КПРФ. «4 сакавіка выбіраем Зюганава», — гаворыцца ў роліку.

У іншым кліпе ў падтрымку Зюганава алімпійскі чэмпіён Раман Кастамараў (ягоная партнёрка па фігурным коўзанні Таццяна Наўка агітуе за Пуціна), нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў, лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, артысты Юрый Назараў і Уладзімір Бартко, рэжысёр Мікалай Губенка чытаюць верш Пушкіна «Да Чаадаева»:

Пока свободою горим,
Пока сердца для чести живы,
Мой друг, отчизне посвятим
Души прекрасные порывы!
Товарищ, верь: взойдет она,
Звезда пленительного счастья,
Россия вспрянет ото сна,
И на обломках самовластья
Напишут наши имена!

Жырыноўскі

«Блазан» расійскай палітыкі Уладзімір Жырыноўскі зноў у сваім рэпертуары. Як барын, у футры, з нагайкай у руцэ, ён сядзіць у мініятурнай брычцы, у якую запрэжаны асёл. «Сімвалам Расіі заўсёды была тройка ўдалая з бубянцамі. А цяпер мы ў што ператварыліся? — пытаецца Жырыноўскі. — Вось гэты паршывы, маленькі вослік сімвал нашай краіны. Калі я стану прэзідэнтам, то ў нас зноў з’явіцца ўдалая тройка», — крычыць кандыдат, б’ючы кнутом восліка. Той з вялікай цяжкасцю ўсё ж змог зрушыць з месца. «Жырыноўскі, і будзе лепш», — кажа ягоны лозунг. Потым лідару ЛДПР давялося апраўдваўцца, што гэта ніякі не садызм, а вослік ужо пяць гадоў нічога не рабіў.

У іншым роліку Жырыноўскі расказвае наколькі верныя сабакі і наколькі лжывыя людзі. «Людзям вы можаце шмат чаго даваць, а яны могуць вам здрадзім», — кажа палітык, далей нахвальваючы свайго сабаку. Цяжка сказаць, як гэты кліп дапаможа Жырыноўскаму заваяваць выбарцаў. Хаця ці трэба?

Прохараў

Шмат шуму нарабіла рэклама за кандыдата ў прэзідэнты, мільянера Міхаіла Прохарава. Ідзе шлюбная цырымонія ў ЗАГСе, але раптоўна высвятляецца, што «жаніха» Прохарава ў зале няма. «Дзе Прохараў?» — узнікае рытарычнае пытанне. Тут з’яўляецца нейкі невядомы хлопец, які смела бярэ нявесту пад руку, кажачы: «Прохараў справай заняты. Я за Прохарава». Пасля няёмкай паўзы астатнія таксама паўтараюць «І мы за Прохарава». Спалоханым толькі выглядае твар нявесты.

Падобная рэклама ёсць не толькі з ЗАГСу, але і са школы. Дзе настаўніца робіць пералік вучняў. Сярод школьнікаў апынаюцца хлопчыкі з характэрнымі прозвішчамі «Зюзянаў» і «Жыжыноўскі», якія лянотна адказваюць, што на месцы. Праўда, у класным журнале такіх не апынаецца. А вось круглага выдатніка Прохарава на месцы няма. Урэшце ўвесь клас, уключна з Зюзянавым і Жыжыноўскім кажуць: «Мы за Прохарава».

Міронаў

Лідар партыі «Справядлівая Расія» Сяргей Міронаў робіць стаўку на асвятленне такіх тэмаў, як карупцыя, сумленнасць. Ён прыслухоўваецца да простых людзей. «Трэба мяняць уладу і я пайду да канца. Я перамогу не здам, бо душу і Радзіму не прадаю», — кажа Міронаў.

Таксама адной з мэтавых груп Міронава выглядаюць пенсіянеры. У адным з ролікаў старыя людзі нават не могуць набыць сабе малака. У тэлевізары ў гэты час ідзе выступ Міронава, які абяцае дастойныя пенсіі. «Вось за каго трэба галасаваць», — кажа дзядуля.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць