16.02.2012 / 15:10

Стружэцкі: Моўнай праблемы ў Беларусі не існуе 45

«Гістарычна так склалася, што большая частка насельніцтва не выкарыстоўвае або выкарыстоўвае рэдка родную мову».

У Беларусі «няма моўнага пытання», лічыць намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.

«Гістарычна так склалася, што большая частка насельніцтва не выкарыстоўвае або выкарыстоўвае рэдка родную мову», — заявіў Стружэцкі 16 лютага падчас круглага стала «Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы» ў Мінску.

У сувязі з гэтым, адзначыў намеснік міністра, «неабходны намаганні грамадства, скіраваныя на захаванне, папулярызацыю беларускай мовы». «Для Міністэрства культуры моўнага пытання няма.

Іншая справа, як часта выкарыстоўваецца беларуская мова ў штодзённым жыцці. Яе неабходна папулярызаваць», — сказаў Стружэцкі.

Паводле яго слоў, уся сістэма дзейнасці Міністэрства культуры «скіравана на падтрымку і папулярызацыю беларускай мовы». «Я магу пацвердзіць канкрэтнымі прыкладамі:

уся заканадаўчая і нарматыўная база ў сферы культуры прынята на беларускай мове — гэта прынцыповы падыход.
Калі да нас звяртаюцца на рускай мове, мы, з улікам двухмоўя, безумоўна, вядзем перапіску на рускай мове», — сказаў ён.

Стружэцкі заўважыў, што вонкавае афармленне, таблічкі з назвамі ва ўстановах культуры і нават унутраная дакументацыя вядуцца ў асноўным на беларускай мове. «Хаця можна прывесці прыклады і іншыя. І гэта не лагічна, калі мясцовая бібліятэка або вясковы клуб абазначаны на рускай мове», — лічыць намеснік міністра. Пры гэтым Стружэцкі падкрэсліў: «У нас роўныя адносіны і да беларускай, і да рускай мовы. Мы не праяўляем тут нейкую непавагу».

Ён упэўнены, што абсалютная большасць жыхароў Беларусі «ведаюць беларускую мову і гатовы яе выкарыстоўваць, але ў канкрэтных сітуацыях яны гэта не робяць».
«Мы павінны даваць стымулы, каб дапамагаць ужыванню беларускай мовы. Мы будзем з кожным днём падыходзіць да сітуацыі, калі беларуская мове стане штодзённым атрыбутам нашага жыцця», — сказаў намеснік міністра культуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Корч / Адказаць
16.02.2012 / 15:16
А карту паляка давядзецца здаць.
0
zz / Адказаць
16.02.2012 / 15:22
ну і дзе гэты стымул...1 раз у навінах па бт?
0
Алесь / Адказаць
16.02.2012 / 15:25
Усё лухта і двулічнасьць. Вы паспрабуйце тэлефанаваць у Мінкульт і зьвярнуцца на беларускай мове і пачуеце на якой мове вам адкажуць. Для іх вядома ж праблемы няма. Гэта ў беларусаў праблемы
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру