Грамадства11

Рабочыя баранавіцкага «Атланта» звярнуліся па дапамогу ў свабодны прафсаюз

Незадаволеныя нізкай зарплатай рабочыя Баранавіцкага станкабудаўнічага завода «Атлант» просяць дапамогі ў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ). Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў, 13 лютага да іх звярнуліся трое работнікаў завода. Яны сказалі, што зарплата на прадпрыемстве складае 1,2–1,3 мільёна рублёў, што істотна менш, чым на прадпрыемстве «Атлант» у Мінску.

Рабочыя раіліся з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюза, якія крокі ім варта зрабіць для абароны сваіх інтарэсаў, бо лічаць марным звяртацца наконт гэтага ў адміністрацыю прадпрыемства. «Мы параілі ім для пачатку пісьмова звярнуцца да кіраўніцтва завода або ў сваю афіцыйную прафсаюзную арганізацыю, выкласці ўсе прэтэнзіі», — сказаў Лазарэнкаў.

У адміністрацыі баранавіцкага прадпрыемства сітуацыю не каментуюць.

Паводле інфармацыі Лазарэнкава, незадавальненне нізкай зарплатай выказваюць таксама работнікі Брэсцкага машынабудаўнічага завода і прадпрыемства «Белкельме» ў Белаазёрску.

«Жыхары Брэсцкай вобласці зарабляюць менш за ўсіх у Беларусі — гэта афіцыйныя звесткі, а цэны на тавары і паслугі такія ж, як і ў іншых рэгіёнах краіны. Натуральна, людзі незадаволены», — падкрэсліў прафсаюзны актывіст.

Ён мяркуе, што хваляванні будуць расці, «пакуль заработная плата не забяспечвае годны ўзровень жыцця». «Але выступаць адкрыта людзі засцерагаюцца, баючыся рэпрэсій з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў», — дадаў ён.

Лазарэнкаў перакананы, што работнікі павінны абараняць свае працоўныя правы. «У цяперашніх эканамічных умовах няма іншага механізму. Мы гатовы аказваць кансультацыйную дапамогу па ўсіх пытаннях працоўнага заканадаўства, калі людзі пісьмова звернуцца да нас», — сказаў старшыня абласной арганізацыі СПБ.

Варта адзначыць, што на гэтым тыдні рабочым Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) удалося прымусіць заводскую адміністрацыю пайсці насустрач іх патрабаванням. 13 лютага ў двух цэхах БАТЭ прайшла стыхійная акцыя пратэсту — людзі выказвалі незадавальненне сваёй зарплатай, якая складае каля 1,5 млн. рублёў. 15 лютага адміністрацыя прадпрыемства паабяцала павялічыць зарплату з лютага на 20%.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць