16 лютага прадстаўнікі «Мінскзелянбуда» пілавалі дрэвы ў парку, дзе да чэмпіянату свету па хакеі ўлады хочуць пабудаваць гатэль «Пекін».

Дакументы, якія б пацвярджалі легальнасць працаў, кіраўнік рабочых прадставіць адмовіўся, як і назваць сваю асобу.

Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пекін» — парк 40-годдзя Кастрычніка — было абрана інвестарам, камерцыйнай кампаніяй з Кітаю. Пасля пратэстаў жыхароў навакольных дамоў улады паабяцалі скараціць высечку дрэваў да мінімуму, але планаў пабудаваць гатэль не кінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?