16.02.2012 / 16:12

У лідара «Старога Ольсы» нарадзіліся двайняты 8

Дзяўчынак назвалі ў гонар прабабуляў – Паліна і Ксеня.

Акурат у Дзень закаханых, 14 лютага, музыка Зміцер Сасноўскі стаў бацькам дзвюх дзяўчынак.

Малых назвалі ў гонар прабабуляў — Паліна і Ксенія.

«Дзяўчынкі здаровыя, для двайнятаў беспрэцэдэнтна вялікія і добра важаць», —
падзяліўся радасцю з «Нашай Нівай» наваспечаны бацька. Сам ён дачок яшчэ не бачыў, пакуль у радзільню не пускаюць. «Я толькі завожу, што патрэбна. Убачу, напэўна, толькі ў панядзелак», — кажа лідар «Старога Ольсы».

«НН» віншуе Насту і Змітра Сасноўскіх з папаўненнем і зычыць сям’і здароўя і дабрабыту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Аксана Рудовіч

0
SAK / Адказаць
16.02.2012 / 16:26
Вельмі прыемная навіна. Такі падарунак на 14! Хай растуць на радасць бацькоў.
0
Аматар портэра / Адказаць
16.02.2012 / 16:44
Шчыра вiншую! Здароуя немауляткам i любовi бацькам!
0
Віншую! / Адказаць
16.02.2012 / 18:09
Хай дае Бог усім здароўя!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру