Хай серыял «Доктар Хаўс» і зачыняецца, але затое летам у беларусаў будзе магчымасць убачыць знакамітага акцёра, парадыста і музыканта Х’ю Лоры ў Мінску — на яго канцэрце, дзе ён прадставіць дэбютны блюзавы альбом Let Them Talk. Выступ Х’ю і яго групы павінна адбыцца 22 чэрвеня.

Аб канцэрце стала вядома дзякуючы інфармацыі на сайце кампаніі Еuro Entertainment — афіцыйнага прамоўтэра канцэртаў Х’ю Лоры. Таксама канцэрты зоркі пройдуць 20 чэрвеня ў Кіеве, 24 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу і 25 чэрвеня ў Маскве.

На дадзены момант вядомая толькі дата канцэрту, інфармацыя пра цану білетаў і месца правядзення з’явіцца пазней.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?