Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг адзіночнага разраду на буйным тэнісным турніры ў Досе (Катар) з прызавым фондам 2 млн. 168 тыс. долараў.
У трэцім раўндзе беларуска ў двух сэтах перамагла румынку Сімону Халеп (
Такім чынам, яна працягнула сваю пераможную серыю сёлета — Вікторыя выйграла 14 з 14 паядынкаў, а таксама першынствавала на Australian Open і турніры ў Сіднеі.
У чацвёртым крузе турніру ў Досе Азаранка сустрэнецца з бельгійкай Янінай Вікмаер (27).