Снег і завеі, якія пройдуць у бліжэйшыя выхадныя, зменяцца адлігай у пачатку наступнага тыдня, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя суткі на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей магчымы ападкі: тут выявіцца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу з Заходняй Еўропы і таму ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман, іней, а днём пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы ад 3 да 8 метраў у секунду. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 15-22 градусы, месцамі панізіцца да 23-26 градусаў. Днём прагназуецца ад 4 градусаў ніжэй за нуль па захадзе да мінус 12 градусаў па ўсходзе краіны.

У суботу слаба выражаны атмасферны фронт з заходніх рэгіёнаў Беларусі будзе паволі перамяшчацца праз тэрыторыю Беларусі. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны.

Тэмпература паветра ў начны час складзе ад мінус 4-6 градусаў па захадзе краіны да 20-23 градусаў марозу ва ўсходніх раёнах.
Днём адпаведна - ад нуля да мінус 12 градусаў.

У нядзелю ў большасці краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, панаваць будуць атлантычныя цыклоны. Іх вечныя спадарожнікі, атмасферныя франты, прынясуць у Беларусь няўстойлівае надвор'е. Тэмпература паветра з кожным днём стане прыкметна павышацца. У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі закружыць завея. Ёсць верагоднасць узнікнення снежных заносаў. Па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці пройдзе мокры снег, чакаецца слабы галалёд. Вецер паўднёвы, парывісты.

Тэмпература паветра ў начны час складзе ад мінус трох градусаў на захадзе да мінус 18-20 градусаў на паўночным усходзе краіны.
Максімальная тэмпература паветра днём будзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да плюс двух градусаў. У начны час тэмпература паветра складзе мінус 2-9 градусаў, а днём - ад мінус 4 градусаў да плюс 2 градусаў.
У сярэдзіне тыдня чакаецца мокры снег, у дзённы час ён будзе чаргавацца з дажджом, месцамі чакаецца туман.
Захаваецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начны час чакаецца на ўзроўні нуль - мінус 6 градусаў. Днём прагназуецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Такі тэмпературны рэжым на 2-6 градусаў перавысіць кліматычную норму лютага.-0
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?