Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота «Народнай волі».

Фота «Народнай волі».

Апоўдні ў пятніцу каля Камароўскага рынка ў Мінску прайшла дзёрзкая акцыя «Хрэн вам ад прэзідэнта». Яе зладзіла моладзь з арганізацыі «Змена», што арганізавалася пры кампаніі «Гавары праўду».

Двое маладых людзей, начапіўшы маскі з выявай Лукашэнкі, раздавалі мінакам слоікі з хрэнам.

Акцыя скончылася, здаецца, без затрыманняў. Зазначым, што большасць людзей шарахалася ў страху і слоікаў не брала, меншая частка ўсё ж брала халяўны хрэн.

Сутнасць акцыі юнакі патлумачылі сваім крытычным стаўленнем да вынікаў 18-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі:

«Чаму хрэн? Бо гэта адказ на піяр-акцыі Лукашэнкі. Заробак у 500 баксаў? Хрэн вам! Адпусціць палітвязняў? Хрэн вам. Вярнуць ільготы? Хрэн вам».

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу, 10 лютага, моладзь кампаніі «Гавары праўду» правяла яркую акцыю на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках. Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення палітвязняў і нават ШОС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?