Арабская кампанія «СБ‑Тэлекам» гатова інвесціраваць у цэментную прамысловасць і будаўніцтва гасцініцы ў Беларусі. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення кампаніі Ід Самаві сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле слоў госця, бакі падпісалі ўжо адпаведны пратакол аб супрацоўніцтве і дагавор з трыма цэментнымі заводамі Беларусі. Як адзначыў Ід Самаві, кампанія мае намер правесці ў міністэрствах і ведамствах нашай краіны шэраг сустрэч для таго, каб «атрымаць ацэнку гэтых праектаў і пачаць іх рэалізацыю». Ён дадаў, што ўладальнік «СБ‑Тэлекам» гатовы ў любы час прыбыць у Мінск для правядзення перагавораў.

Ід Самаві заявіў таксама, што кампанія гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве высакакласнай гасцініцы ў беларускай сталіцы. Паводле яго слоў, кіраваць гасцініцай будзе сетка атэляў «Кемпінскі», а яе ўзвядзеннем зоймецца адна з буйнейшых сусветных кампаній, якая пабудавала, у прыватнасці, атэль «Эміратэс Палас» у ААЭ.

Як падкрэсліў старшыня праўлення «СБ‑Тэлекам», ён ганарыцца тым, што выступае ў якасці аднаго з інвестараў у Беларусі.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?