Яе стварэнне прадугледжана пілотным праектам, які цяпер рэалізуецца па даручэнні Лукашэнкі.

«Пілотны праект прадугледжвае аптымізацыю функцый, структуры, колькасці і аплаты працы работнікаў апарату Савета Міністраў», — удакладнілі ва ўрадзе. Для рэалізацыі праекта створана рабочая група, у склад якой уключаны не толькі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, але і работнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. «Гэта дае магчымасць забяспечыць навуковы падыход да вырашэння пастаўленых задач», — лічаць у Саўміне.

Рабочая група павінна прадставіць канкрэтныя прапановы па паступовым змяншэнні колькасці работнікаў апарату, аптымізацыі іх функцый і па стварэнні новай структуры апарату Саўміна. Плануецца выключыць дубліраванне паўнамоцтваў і скараціць дакументаабарот. Экспертам трэба будзе распрацаваць гібкую сістэму стымулявання працы супрацоўнікаў апарату. Плануецца, што грашовыя сродкі, сэканомленыя за кошт аптымізацыі структуры, будуць накіраваны на заахвочванне астатніх супрацоўнікаў.

«Нягледзячы на змяншэнне колькасці работнікаў, апарат павінен будзе безумоўна забяспечыць вырашэнне ўскладзеных на яго задач», — падкрэслілі ва ўрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?