Міністэрства інфармацыі Беларусі ў 2011 годзе вынесла 83 пісьмовых папярэджанні 67 СМІ. Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.
«Міністэрства ажыццяўляе цвёрды кантроль за дзейнасцю сродкаў масавай інфармацыі. У 2011 годзе праз парушэнні заканадаўства аб СМІ вынесена 83 пісьмовых папярэджанні 67 СМІ», — заявіў ён.
Асобна Праляскоўскі ўзгадаў пра «дзве так званыя апазіцыйныя газеты». Відаць, гаворка вялася пра «Нашу Ніву» і «Народную волю».
«Папярэджаннні актуальныя не толькі для дзвюх газет, называемых апазіцыйнымі, пра якія нам увесь час паўтараюць», — заявіў ён.