Базавая арэндная плата з улікам інфляцыі ў 2012 годзе складзе 54–55 тыс. рублёў, паведаміў старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў.

«Формула простая.

У праекце ўказа напісана, што сёння яна (базавая арэндная плата) складае 35 тыс. рублёў, а па стане на 1 красавіка 2012 года да гэтай платы будзе ўводзіцца каэфіцыент інфляцыі», —
сказаў кіраўнік Дзяржкаммаёмасці.

Паводле яго слоў, «на разгляд прэзідэнту ўносіўся праект указа аб унясенні змяненняў ва ўказ, які рэгламентуе стаўкі арэнднай платы». «Прэзідэнт напісаў рэзалюцыю, каб ён быў больш зразумелым, і сёння мы зноў уносім змяненні, каб ён [дакумент] быў адзіным цэлым. 23 лютага мы яго аддаем на ўзгадненне ва ўрад, а затым на падпісанне прэзідэнту», — патлумачыў Кузняцоў.

Паводле яго слоў, прапанавана ўнесці ў дакумент паняцці базавай арэнднай платы і каэфіцыента да яго. «Так, на 1 красавіка 2013 года ў арэндную плату будзе зноў „укручвацца“ каэфіцыент інфляцыі, і так будзе заўсёды», — адзначыў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?