Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч прапануе аб’яднаць газету і рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Лiтаратура i мастацтва». Пра гэта ён заявіў на калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках 2011 года.

У выніку можа быць арганізаваны выдавецкі дом «Звязда». У структуру РВУ «ЛiМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

У газеты «Звязда» ўжо ёсць досвед аб’яднання з рэспубліканскім выданнем: з 2002 года яе дадаткам стала моладзевая газета «Чырвоная змена», якая выдавалася з 1921 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?