Пачну з таго, што асабіста ведаю Насту. Гэта вельмі добры и разумны чалавек. Не ведаю, як яна здавала залікі, але спадзяюся, што мая гісторыя можа быць для яё нейкай падтрымкай.

Я была студэнткай БДУ. Адлічылі мяне 23 сакавіка 2011 года. Хачу расказаць, як гэта было.

Пачалося ўсё з красавіка 2010 года, калі я на сваім факультэце, дзе лічыцца добрым любіць літаратуру, развесіла ўлёткі, ў якіх было змешчана запрашэнне на сустрэчу з Уладзімерам Арловым. Наступным этапам было 27 ліпеня 2010 года. Калі я прыйшла пакласьці ружу да помніка Якубу Коласу. Мяне затрымалі, закінулі да суда на Акрэсціна. Далі штраф. У пачатку навучальнага года мяне выклікалі ў дэканат, патрабавалі тлумачальную запіску.

У перадвыбарчую кампанію я працавала ў штабе кандыдата на прэзідэнта заслужанага паэта Беларусі, Уладзіміра Някляева. Збірала подпісы, раскідвала ўлёткі.
Зразумела, што гэта забірала ад вучобы пэўную колькасць часу.
24 лістапада я пайшла на сустрэчу з кандыдатамі на Кастрычніцкую плошчу. Праз некалькі дзён мяне зноў выклікалі ў дэканат.
Перада мной паклалі фатаздымкі, на якіх я з Настай Палажанкай, Вікай Ладзіс ды іншымі трымала расцяжку «Саша, сыходзь». Патрабавалі тлумачальную.
Потым я дала інтэрв’ю «Свабодзе». Проста апісала гэтую сітуацыю, якая адбылася.
Толькі праўду. Спадар Алег Груздзіловіч, які пісаў аб гэтым артыкул, тэлефанаваў ў дэканат і запытваўся, як усё было. Намеснік дэкана, які яшчэ і выкладаў у мяне беларускую мову, вымушаны быў адказваць на яго пытанні.
Праз некалькі тыдняў пачыналася сесія. Заліковую я здала нармальна.
Усе залікі былі здадзены. 19 снежня я схадзіла на выбарчы ўчастак, прагаласавала. Рэшту дня і вечара я правяла дома, перажываючы за сваіх сяброў, хто быў на Плошчы.
Іспыты… Вось тут пачынаецца цікавенькае. Першыя тры іспыты я здала нармалёва.
Адзін з іх — нямецкая літаратура. Усе, хто вучацца на філфаку ці ФМА БДУ, ведаюць, што такое здаваць іспыт Галіне Веніямінаўне Сініла. Па ім я атрымала 7. Беларускую літаратуру здала на 10. Потым была беларуская мова….
Аказваецца, чытаць я ўмею… А вось пісаць так і не навучылася.
Маленькая рэмарка, калі я здавала ЦТ, то па мове набрала 89 балаў. А іспыт ва ўніверы не здала, не гледзячы на тое, што на кансультацыі нам абяцалі 7 балаў гарантаваных за граматычны разбор сказа, які, па словах выкладчыка, я зрабіла «бездакорна», і ўвогуле, рыхтавалася да іспыту я многа і старанна. Нямецкую мову, якую я 11 гадоў вучыла ў адной з найлепшых школ рэспублікі і якую мне выкладала адна з лепшых настаўніц рэспублікі, я таксама не здала. На ЦТ па нямецкай мове я ўзяла 74 балы.
Адна з выкладчыц у камісіі на іспыце сядзела не падымаючы галавы, пакуль я адказвала. Калі мне сказалі, што «нечага не хапіла», я шчыра думала, што гаворка ідзе пра 8–9 балаў, але ніяк не 4.

А цяпер, спадары, якія пішуць зняважлівыя каменты пра Насту, пра яе вучобу(невучобу)…

Вось вам яшчэ адзін прыклад «аб’ектыўнасці»…. Я вельмі хацела вучыцца на сваім факультэце… Цяпер такой магчымасці не маю, аб чым вельмі шкадую.
Дзякуй, спадару Віктар, за ваш артыкул… Настачка, трымайся, родная…
Дарэчы, я была адной з тых, каму Наста насіла перадачкі… Таму, усім каментатарам магу даць параду: «не судите да не судимы будете».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?