Былы польскі прэзідэнт лех Валенса не можа дараваць жонцы, што яна адкрыла іх прыватныя сакрэты. «Я не буду жыць у няволі» — адказвае Данута Валенса.
Гданьскі дом прэзідэнцкай пары на вуліцы Палянкі доўгі час быў адным з найбольш вядомых адрасоў у горадзе. Там адбываліся гучныя прыёмы з удзелам найбольш вядомых людзей краіны. Гасцей заўсёды віталі Данута і Лех Валэнсы. Неўзабаве ўсё можа змяніцца.
Былы прэзідэнт больш не хоча жыць разам з жонкай, якая ў сваіх успамінах распавяла пра цяжкае жыццё з нобелеўскім лаўрэатам.Потым у адным з інтэрв’ю яна сказала журналістам, што муж яе ніколі не кахаў.
Валенсу гэта моцна раззлавала і ён збіраецца з’ехаць з Гданьска ў Варшаву. Ягоная жонка не плануе пакідаць Гданьск. Яна зазначыла, што хоча, каб усё супакоілася, але не будзе больш жыць у няволі. Яна зазначае, што пісанне кніжкі змяніла яе, узмацніла ды дазволіла больш зразумець.