У паўфінале, што прайшоў у суботу, першая ракетка свету выйграла ў Агнешкі Радванскай з Польшчы 6:2, 6:4.
Гэта ўжо 16 перамога запар, здабытая Азаранкай у гэтым сезоне.
У фінале 19 лютага беларуска згуляе з аўстралійкай Самантай Стосур,якая ў паўфінале адолела Марыён Барталі з Францыі. Праўда, там быў згуляны ўсяго адзін сэт -- 6:3, францужка потым адмовілася ад барацьбы.
0
0
0
0
0
0