Аўстрыйскі спявак Ёхан Хёльцэль узяў сабе псеўданім Фалько ў гонар нямецкага чэмпіёна па скачкам з трампліна Фалько Вайспфлога. Магчыма, нездарма, бо ягоная кар’ера таксама ўзнеслася ўверх, а асабістае дасягненне — першы радок з нямецкамоўнай песняй у амерыканскім хіт-парадзе — дагэтуль ні кім не пераўзыдзенае.

Хіты Falco «Der Kommissar», «Rock Me Amadeus», «Jeanny» гучалі ў Еўропе, ЗША, Японіі і СССР.

6 лютага 1998 года спявак трагічна загінуў у аўтакастрофе ў Дамініканскай рэспубліцы, не дажыўшы да 40-годдзя лічаныя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0